Рэканструкцыя прыбыцця маэстра на Летні вакзал у сталіцы Вялікай Польшчы – гэта сігнал таго, што горад рыхтуецца да ўрачыстасцей з нагоды 107-й гадавіны пачатку пераможнага Вялікапольскага паўстання.
Паравоз з акторам, які грае Падарэўскага, прыбудзе на вакзал а 16:00, але варта прыйсці раней, кажа дырэктар Музея Вялікапольскага паўстання Пшэмыслаў Тэрлецкі.
— Мы хочам паказаць больш дакладна, як выглядаў прыезд Падарэўскага. Не толькі яго выхад з цягніка і выступ са славутай прамовай. Яго ролю згуляе актор Познаньскага тэатру. Потым прыйдуць гарцэры з факеламі, бо тады нямецкая адміністрацыя выключыла святло ў горадзе. У нас таксама будуць факелы.
На Летнім вакзале будуць прысутнічаць групы рэканструктараў. Удзельнікі будуць разам спяваць паўстанцкія і патрыятычныя песні.
Заўтра (27 снежня) у горадзе запланаваныя мерапрыемствы, звязаныя з асноўнымі ўшанаваннямі Вялікапольскага паўстання. Прыезд у Познань абвясціў Караль Наўроцкі. Прэзідэнт мае прыняць удзел у паўстанцкім маршы, арганізаваным правымі коламі, а затым у «Паўстанцкіх спевах».
ПР/юл